Святаяннік валасісты[3][4] (Hypericum hirsutum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняга Кітая і паўночнага Ірана.
Шматгадовая травяністая расліна, 50-100 см вышынёй, часта са шматлікімі сцебламі. Сцябло мала разгалінаванае, цыліндрычнае, верхняя частка разгалінаваная, драўняная аснова. Сцябло і лісце пакрытыя густымі валасінкамі. Лісце коратка чарашковае, даўгавата-яйкападобнае або эліптычнае, 1.7-5 см даўжынёй, з рассеянымі чорнымі кропкавымі залозкамі. Суквецце — шырокая, шчыльная, шмат-разгалінаваная гронка. Пялёсткаў і чашалісцікаў 5; тычынак шмат. Пялёсткі залаціста-жоўтыя, 8-10 мм даўжынёй. Плод — 3-чаткавая скрыначка[4][5]. Насенне карычневае, ≈ 1 мм[6].
Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняяга Кітая і паўночнага Ірана[7][8][9].
Ва Украіне від расце ў лясах, хмызняках, у Закарпацці, Прыкарпацці, Лесастэпе, звычайна; у паўночнай частцы Стэпу і Крыму ў перадгор’ях (у букавых лясах), рэдка[4].